В активе белорусских пловцов сейчас 6 лицензий - 5 у мужчин и 1 у женщин, на Паралимпиаду-2024. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщил генеральный секретарь Паралимпийского комитета Беларуси Николай Шудейко.
По его словам, лицензии не именные, кто конкретно будет выступать в Париже, определится позже. На недавних соревнованиях мировой серии в итальянском Линьяно-Саббьядоро белорусские пловцы-паралимпийцы подтвердили свой высокий класс, завоевав 26 наград в различных дисциплинах. В частности, многократный чемпион Паралимпийских игр бобруйчанин Игорь Бокий стал обладателем трех золотых медалей. Кроме него, на высшую ступень пьедестала почета поднимались Дмитрий Солей, Владимир Изотов, Максим Вашкевич, а также молодые атлеты Евгений Коваленок и Анастасия Расолько, получившие персональные приглашения на чемпионат Европы, который пройдет в конце апреля в португальском Фуншале.
Кроме пловцов, белорусы рассчитывают завоевать лицензии на Паралимпиаду в легкой атлетике, пауэрлифтинге и гребле на каноэ, рассказал Николай Шудейко.
XVII летние Паралимпийские игры в Париже пройдут с 28 августа по 8 сентября. Белорусы смогут выступить в столице Франции в качестве нейтральных спортсменов.
У актыве беларускіх плыўцоў зараз 6 ліцэнзій - 5 у мужчын і 1 у жанчын, на Паралімпіяду-2024. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка.
Паводле яго слоў, ліцэнзіі не імянныя, хто канкрэтна будзе выступаць у Парыжы, вызначыцца пазней. На нядаўніх спаборніцтвах сусветнай серыі ў італьянскім Ліньяна-Саб'ядора беларускія плыўцы-паралімпійцы пацвердзілі свой высокі клас, заваяваўшы 26 узнагарод у розных дысцыплінах. У прыватнасці, шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў бабруйчанін Ігар Бокій стаў уладальнікам трох залатых медалёў. Акрамя яго, на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся Дзмітрый Салей, Уладзімір Ізотаў, Максім Вашкевіч, а таксама маладыя атлеты Яўген Кавалёнак і Анастасія Расолька, якія атрымалі персанальныя запрашэнні на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе ў канцы красавіка ў партугальскім Фуншале.
Акрамя плыўцоў, беларусы разлічваюць заваяваць ліцэнзіі на Паралімпіяду ў лёгкай атлетыцы, паўэрліфтынгу і веславанні на каноэ, расказаў Мікалай Шудзейка.
XVII летнія Паралімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 28 жніўня па 8 верасня. Беларусы змогуць выступіць у сталіцы Францыі ў якасці нейтральных спартоўцаў.